24 красавiка 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта маркі WTI прабіла псіхалагічную адзнаку $40

6
Нафта маркі WTI прабіла псіхалагічную адзнаку $40

Паводле звестак таргоў, кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў нафты WTI падаў да $39,92, упершыню з 2009 года прабіўшы адзнаку $40.

Сусветны кошт нафты імкліва ўпаў у пятніцу, прабіўшы ўпершыню з лютага 2009 года псіхалагічную адзнаку 40 даляраў за барэль за марку WTI на фоне статыстыкі з Кітая, сведчаць звесткі таргоў, піша РІА «Новости».

На 20.09 паводле Менску кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў на лёгкую нафту WTI падаў на 3,19%, да 40 даляраў за барэль. Пры гэтым раней ён дасягаў адзнакі 39,89 даляра за барэль, упершыню з 24 лютага 2009 года скуліўшыся ніжэй за адзнаку 40 даляраў за барэль. Кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent апускаўся на 3,08% - да 45,2 даляра за барэль.

Падзенню кошту ф'ючэрсаў спрыяла статыстыка з Кітая. Справовае выданне Caixin паведаміла, што папярэдні паказчык індэкса бізнэс-актыўнасці PMI у прамысловым сэктары эканоміка Кітая ў жніўні знізіўся да мінімальнага за 6,5 гадоў узроўню 47,1 пункта. Папярэднія звесткі сталіся значна ніжэйшыя за чаканыя аналітыкамі, якія прагназавалі PMI на ўзроўні 47,7 пункта. Статыстыка выклікала асцярогі інвестараў наконт стану сусветнай эканомікі.

Акрамя гэтага негатыўны ўплыў на кошт нафты зрабіла статыстыка амэрыканскай нафтагазасэрвіснай кампаніі Baker Hughes. Паводле яе звестак, агульная колькасць свідравальных установак у ЗША па заканчэнні працоўнага тыдня вырасла на 1 адзінку, або на 0,11% і склала 885 адзінак. У гадавым вымярэнні паказчык знізіўся на 1011 адзінак, або на 53,3%.

Колькасць свідравальных установак, занятых у здабычы нафты, вырасла на 2 адзінкі (674 штукі, ці плюс 0,29%). Колькасць свідравальных установак для здабычы газу не змянілася ў параўнанні з мінулым тыднем і склала 211 установак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках