29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два амерыканскія вайскоўцы гераічна прадухілілі тэракт у цягніку Парыж-Амстэрдам

19
Два амерыканскія вайскоўцы гераічна прадухілілі тэракт у цягніку Парыж-Амстэрдам

Увечары 21 жніўня ў цягніку Thalys 9364, які накіроўваўся з Парыжа ў Амстэрдам, двое вайскоўцаў ЗША абясшкодзілі мужчыну, які быў узброены «калашнікавым».

Невядомы зараджаў прыладу ў прыбіральні, а вайскоўцы выпадкова пачулі гэта. Як адзначае «Новая газета» ў цягніку ехалі 554 чалавека.

Слева направо - студент Энтони Садлер (Anthony Sadler), гвардеец Алек Скарлатос (Alek Skarlatos) и британский турист Крис Норман (Chris Norman)

Злачынец параніў амерыканцаў - аднаго нажом, другі ж атрымаў агнястрэльнае раненне. Трэці паранены - акцёр з Францыі Жан-Юг Англад: ён парэзаў руку, разбіваючы шкло, каб актываваць сігнал.

Прадухіліўшая трагедыю бойка адбылася, калі цягнік ехаў па бельгійскай тэрыторыі, блізу 6 вечара. А 17.50 хуткасны цягнік спыніўся ў раёне мястэчка Уаньі праз сігнал трывогі.

Злачынца ўзялі пад ахову. У яго сумцы знайшлі яшчэ адзін аўтамат, 9 зарадаў, нож і пісталет. Паводле папярэдніх звестак, 26-гадовы зламыснік жыў у Іспаніі, належаў да «радыкальнага ісламісцкага руху».

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Барак Абама выказаў сваю падзяку грамадзянам, якія абясшкодзілі стралка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках