25 красавiка 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дыпламатычным квартале Кабула прагрымеў выбух

У дыпламатычным квартале Кабула прагрымеў выбух

У сталіцы Афганістана ў суботу прагрымеў выбух. На гэты момант вядома пра 13 пацярпелых.

Як паведамілі BBC у мясцовай паліцыі, выбуховае прыстасаванне спрацавала непадалёк ад прыватнай клінікі ў дыпламатычным раёне места.

Як распавёў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя краіны, пяцёра з 13 шпіталізаваных - жанчыны.

Дакладных звестак аб колькасці пацярпелых і прычынах выбуху на гэты момант няма. Са слоў прадстаўніка паліцыі, у клініцы маглі знаходзіцца пацыенты.

У густанаселеным раёне, дзе выбухнула бомба, размешчана некалькі жылых кварталаў і ўрадавых будынкаў.

Аб прычыне выбуху афіцыйных звестак таксама няма, аднак крыніцы Франс прэс паведамляюць, што на месцы выбуху відаць абгарэлы каркас аўтамабіля.

7 жніўня ў Кабуле адбылося тры выбухі ў паліцэйскіх і вайсковых установах, ахвярамі якіх сталі не менш за 50 чалавек. За два з іх узяў на сябе адказнасць экстрэмісцкі рух "Талібан".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках