26 красавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец запусціў каменем у аўтамабіль ДАІ

7
Берасцеец запусціў каменем у аўтамабіль ДАІ

Інцыдэнт адбыўся раніцай 25 жніўня на адной з вуліц Берасця.

Усё пачыналася цалкам мірна: супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі «Форд-Гелэксі» за тое, што той не прапусціў пешахода на пераходзе, піша «Интерфакс».

- Падчас складання адміністрацыйнага матэрыялу ў дачыненні да парушальніка, аўтаінспектар пачуў удар у задняе ветравое шкло, пасля чаго аскепкі пасыпаліся як у салон патрульнага «Опеля», так і на праезную частку дарогі, - распавялі ў Берасцейскай абласной ДАІ. - выйшаўшы з машыны, інспектар убачыў маладзёна, што кінуўся на ўцёкі. Да затрымання хулігана далучыўся і пасажыр «Форда».

Для затрымання маладога чалавека давялося ўжыць кайданкі і фізічную сілу. Пасля гэтага была выкліканая следча-аператыўная група, затрыманага перадалі для далейшага разгляду.

Пазней, паводле інфармацыі ДАІ, хуліган апынуўся ў УАЗ «Берасцейскі абласны псіханеўралагічны дыспансер».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках