19 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Нафтане» адбылася ўцечка аміяку

На «Нафтане» адбылася ўцечка аміяку

Стала вядома аб уцечцы вадкага аміяку ў адным з цэхаў ААТ «Нафтан» у Наваполацку.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач з Наваполацка.

На просьбу charter97.org пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю, прэс-служба МНС Беларусі паведаміла, што пакуль не валодае дакладнымі звесткамі.

Аднак неўзабаве паведамленне аб уцечцы аміяку ў халадзільным аддзяленні ААТ «Нафтан» з'явілася на сайце міністэрства.

«У выніку разгерметызацыі прамежкавай пасудзіны лініі вадкага аміяку ў будынку халадзільнага аддзелу адбылася ўцечка. На адлегласці 10 і 50 метраў ад месца ўцечкі ратавальнікамі неадкладна былі ўстаноўленыя два эшалоны абароны для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання аміяку. Праведзеная выведка паказала: людзей у небяспечнай зоне няма», - гаворыцца ў паведамленні МНС.

Аварыя была цалкам ліквідаваная а 13:33 паводле беларускага часу. Пацярпелых сярод працоўнікаў прадпрыемства, мясцовых жыхароў і ратавальнікаў няма.

Нагадаем, што ў лютым гэтага года адбылася ўцечка аміяку ў жылым квартале горада Гародні. Пры гэтым факты ўцечкі смяротна небяспечнага для жыцця людзей рэчыва на прадпрыемствах Беларусі не заўсёды аддаюцца агалосцы і хаваюцца ўладамі ад грамадскасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках