26 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Акунін: Сянцоў прасядзіць у турме не даўжэй, чым Пуцін у Крамлі

1
Барыс Акунін: Сянцоў прасядзіць у турме не даўжэй, чым Пуцін у Крамлі
Барыса Акунін
ФОТА: AFISHA.RU

Расейскі пісьменнік спадзяецца, што ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў, якога ў Расеі прысудзілі да 20 гадоў турмы, нядоўга будзе знаходзіцца ў зняволенні.

Пра гэта Барыс Акунін напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Як жа сорамна за гэты час будзе потым, калі ўжо сёння не можна трываць. Сянцоў праседзіць у турме, спадзяюся, нядоўга - не даўжэй, чым Пуцін у Крамлі», - адзначыў пісьменнік.

З ягоных слоў, экс-чыноўніца Мінабароны Расеі Яўгенія Васільева, напэўна, тады ж у турму вернецца. «Але сорам ад гэтага нікуды не дзенецца», - падкрэсліў Акунін.

Нагадаем, Данецкі гарадскі суд (Растоўская вобласць, Расея) прысудзіў крымскага актывіста Аляксандра Кольчанку да 10 гадоў пазбаўлення Свабоды і да 20 гадоў турмы строгага рэжыму ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Украіна мае намер падымаць гэтыя пытанні ў Радзе Еўропы, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Камісіі ААН правоў чалавека і іншых прававых арганізацыях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках