29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Італіі: Без змен Шэнген трапіць пад пагрозу

5
Кіраўнік МЗС Італіі: Без змен Шэнген трапіць пад пагрозу

Без ўнясення змен у правілы надання прытулку ў ЕЗ Шэнгенскае пагадненне трапіць пад пагрозу.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Паала Джэнтылоні ў інтэрв'ю выданню Corriere Della Sera, піша "Еўрапейская праўда".

Паводле ягоных слоў, нелагічна выкарыстоўваць дублінскую канвенцыю (ускладае ключавую адказнасць на разгляд просьбаў аб наданні прытулку на краіну ўезду), распрацаваную 25 гадоў таму.

"Феномен (міграцыі) значна змяніўся ў кантэксце колькасці, краіны паходжання і націску для асобных дзяржаў (ЕЗ)", - падкрэсліў ён.

Як адзначыў Джэнтылоні, Еўропе патрэбна новая справядлівая сістэма размеркавання ўцекачоў паміж сабой, якая б прадухіляла іхняе назапашванне ў "найбольш багатых і шчодрых" краінах.

"Мігранты прыбываюць у Еўропу, а не ў Італію, Грэцыю, Нямеччыну або Вугоршчыну. Так, як гэта працуе цяпер, мусібыць, паставіць пад пытанне Шэнген і прымусіць вярнуцца да старых меж: але абмяжоўваць вольнае перасоўванне людзей - значыць падважыць адзін са слупоў Еўропы", - падкрэсліў італійскі міністр.

Як падкрэсліў Джэнтылоні, Італія "робіць усё і нават больш, ратуючы дзесяткі жыццяў і прымаючы ўцекачоў".

"Аднак прасіць Грэцыю і Італію выканаць хатняе заданне аб міграцыі - гэта ўсё роўна, што сказаць краінам, пацярпелым ад паводкі, паскорыць выраб парасонаў", - адзначыў ён.

Як вядома, міністр унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер мяркуе, што Шэнгенскае пагадненне можа быць пад пагрозай.

Нагадаем, раней еўракамісар у пытаннях міграцыі Дзімітрыс Аўрамопулас заявіў, што Еўропа сутыкнулася з найвялікшым крызісам, звязаным з мігрантамі, з часоў Другой сусветнай вайны.

Так, як адзначалася, у ліпені да меж з ЕЗ прыбылі рэкордныя 107 тысяч мігрантаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках