29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Рады Федэрацыі РФ адмовілася ехаць у ЗША

45
Дэлегацыя Рады Федэрацыі РФ адмовілася ехаць у ЗША
Валянціна Мацвіенка

Рада Федэрацыі Расеі прапануе забараніць уезд у краіну дзяржсакратару ЗША Джону Кэры і ягоным намеснікам.

Дэлегацыя Рады Федэрацыі, якая мелася ўдзельнічаць у Нью Ёрку ў мерапрыемствах Міжпарламенцкага звязу, у поўным складзе скасавала свой візіт праз выдачу кіраўніцы Рады Валянціне Мацвіенцы абмежаванай візы, паведамляе "Інтэрфакс".

Крыніца паведаміла агенцтву, што "дэлегацыя ў поўным складзе скасуе свой візіт", дадаўшы, што неўзабаве кіраўніцтва вышэйшай палаты парламента паведаміць сваю пазіцыю.

"Гэта хамства ў езуіцкай форме: яны далі ёй права наведаць Нью Ёрк, але абмежавалі толькі тэрыторыяй ААН і не пускаюць на сваю тэрыторыю, дзе павінна прайсці сустрэча жанчын-кіраўніц парламента», - пракаментаваў РБК выдадзеную ЗША візу намеснік міжнароднага камітэта Рады Федэрацыі Андрэй Клімаў.

Таксама Рада Федэрацыі прапануе павялічыць санкцыйны спіс у якасці захадаў у адказ на зрыў візіту старшыні Рады Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі на міжнародныя мерапрыемствы ў ЗША, паведамляюць РІА "Новости".

Спіс прапануецца павялічыць уключэннем у яго дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і ягоных намеснікаў, якія беспасярэдне прынялі пастанову аб выдачы ўсечанай візы кіраўніцы вышэйшай палаты парламента.

Ён дадаў, што Расея разлічвае на "вельмі прынцыповую" ацэнку дзеянняў Вашынгтона з боку іншых дэлегатаў Міжпарламенцкага звязу на сэсіі ў Нью Ёрку, на якую не паехала ў поўным складзе расейская дэлегацыя.

"ЗША злоўжылі сваім правам прыймовай стараны, бо ў гэтым выпадку краіна з'яўляецца такім жа чальцом Міжпарламенцкага звязу, як і астатнія госці. Яны не маюць права вызначаць, у якім аб'ёме прадстаўнікі нацыянальных дэлегацый могуць працаваць на сэсіі", - адзначыў Марозаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках