19 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчыя выявілі ў Dreamland шэраг парушэнняў

11
Следчыя выявілі ў Dreamland шэраг парушэнняў
Фота: sk.gov.by

Падчас расследавання крымінальнай справы аб гібелі дзіцяці ў менскім Dreamland выяўлены шэраг парушэнняў з боку супрацоўнікаў і адміністрацыі аквапарку.

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

«22 жніўня з дзіцячага басейна ў стане непрытомнасці было вынятае малалетняе дзіця. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя дзеянні непасрэдна ў парку забаў, а пазней ва ўстанове аховы здароўя, выратаваць яму жыццё не ўдалося.

Цяпер вынікі праведзеных неадкладных следчых і працэсуальных дзеянняў сведчаць аб тым, што дзіця з вады даставалі не супрацоўнікі басейна, адказныя за бяспеку адпачывальнікаў, а непасрэдна наведвальнікі аквапарку, якія пасля і аказвалі першую медыцынскую дапамогу пацярпеламу.

Акрамя таго, следствам устаноўлена, што большасць камер вонкавага відэаназірання, якія павінны былі фіксаваць усё, што адбываецца ў аквапарку на момант здарэння, былі непрацоўныя, у тым ліку і тры камеры, размешчаныя непасрэдна ў месцы трагедыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх звестак, атрыманых следчымі падчас расследавання крымінальнай справы, на целе дзіцяці адсутнічаюць цялесныя пашкоджанні. Смерць хлопчыка наступіла ад асфіксіі ў выніку ўтаплення. Якіх-небудзь захворванняў, у тым ліку звязаных з апорна-рухальным апаратам і органамі дыхання, у дзіцяці не было.

На гэты момант вядзецца праца па ўсталяванні дакладнага часу знаходжання дзіцяці пад вадой, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваных на дачу прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб і адказных супрацоўнікаў аквапарку.

Гэты трагічны выпадак у парку забаў Dreamland з'яўляецца не адзіным. Цяпер кіраваннем Следчага камітэта Менску працягваецца расследаванне крымінальнай справы паводле факту траўмавання на адным з дзіцячых атракцыёнаў парку двухгадовага хлопчыка з Мазыра.

У рамках расследавання гэтых крымінальных спраў УСК Менску накіраваны ліст старшыні Мінгарвыканкама аб прыняцці вычарпальных мер у ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі траўмаванню і гібелі дзяцей на тэрыторыі забаўляльнага парку Dreamland.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках