25 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МАЗе гарэў цэх зваркі аўтобусаў

3
На МАЗе гарэў цэх зваркі аўтобусаў

Блізу 8 раніцы 26 жніўня на Менскім аўтамабільным заводзе адбылося ўзгаранне ў цэху зваркі і афарбоўкі аўтобусаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях.

Прычынай узгарання стала тленне гаручых адкладаў на фільтры гарызантальнай вентыляцыйнай камеры. Таксама не выключаецца трапленне іскры ад выкарыстання шліфавальнай машынкі на ўчастку зборкі карпусоў аўтобусаў.

Узгаранне было ліквідаванае да прыезду ратавальнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках