20 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніс Садоўскі: Прыход на «выбарах» не будзе перасягаць 30-35%

11
Дзяніс Садоўскі: Прыход на «выбарах» не будзе перасягаць 30-35%
Дзяніс Садоўскі

Менавіта таму ў Менску ва ўчастковыя выбаркамы не ўвайшоў ніводзін апазіцыянер.

Менскія ўлады не ўключылі ніводнага прадстаўніка апазіцыі ў склад участковых выбарчых камісій сталіцы. Гэтым яны паказалі, што хочуць цалкам кантраляваць прыход выбарцаў на «прэзідэнцкіх выбарах», заявіў БелаПАН адзін з каардынатараў кампаніі назірання «Права выбару» Дзяніс Садоўскі.

Усяго ў Менску сфармавана 717 участковых камісій. У іх вылучалі сваіх прадстаўнікоў тры апазіцыйныя партыі: ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі - 62 чалавекі, ад Партыі БНФ - 44, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) - 7. Таксама 19 чалавек вылучала грамадскае аб'яднанне «БНФ «Адраджэньне». Ніхто з іх не трапіў у склад камісій.

На думку Садоўскага, у варунках крызісу ўлады хочуць найбольш пільна кантраляваць Менск як самы пратэстны горад. Таму прадстаўнікі апазіцыі не трапілі ў склад участковых выбаркамаў.

Садоўскі дадаў, што кампанія «Права выбару» выставіць максімальную колькасць назіральнікаў у сталіцы, каб «даведацца і агучыць рэальны прыход у Менску». На ягоную думку, прыход на цяперашніх «выбарах» не будзе перасягаць 30-35%.

У кампанію назірання за выбарамі «Права выбару» ўваходзяць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампаніі «Гавары праўду», руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Беларускай партыі «Зялёныя», незалежнага прафзвязу РЭП, аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках