23 красавiка 2024, aўторак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў Беларусі чакаць чарговага крызісу: народныя прыкметы

12

Назіранні людзей могуць дапамагчы прадказаць рост курсу валют і эканамічныя праблемы.

«Радыё Свабода» падабрала найбольш характэрныя прыкметы, якія падкажуць беларусам, што заўтра будзе горш, чым сёння.

Чыноўнікі супакойваюць

Паслухаць афіцыйных асоб і зрабіць наадварот. Заява Пятра Пракаповіча аб тым, што ніякай дэвальвацыі не будзе, зробленая ім 23 траўня 2011, ужо стала легендай:

Тады дзейны старшыня Нацбанка запэўніваў, што не трэба паддавацца на правакацыі, а 24 траўня рубель у дачыненні да даляра страціў больш за палову кошту.

І гэта было б не так смешна, калі б здарылася толькі аднойчы, але Пракаповіч і ў снежні 2014 заявіў, што дэвальвацыі не будзе. А яна адбылася праз некалькі дзён.

Зрэшты, слухаць можна і першую асобу краіны, у Лукашэнкі рабіць прадказанні «наадварот» выходзіць часцей. Ён запэўніваў беларусаў у тым, што дэвальвацыі не будзе ў снежні 2008 года, а 1 студзеня 2009 года беларусы атрымалі падвышэнне курсаў замежных валют на 20%, ён жа паўтараў аб стабільнасці ў 2011 і заклікаў верыць у беларускі рубель у снежні 2014 гадоў. Але ўсе, хто не пачуў заклікаў Лукашэнкі, здабылі.

Дарэчы, як піша БелТА, цяпер Лукашэнка таксама заклікае беларусаў "не бегаць па абменніках», маўляў, курс мы не рэгулюем, падскочыць на 30%, наракайце толькі на сябе.

«Давайце пажывём на сваім, што ў нашых крамах ёсць, і адпачнём гэтыя гады ў сябе ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту. Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», - сказаў ён 27 жніўня ў Баранавічах.

Чыноўнікі вінавацяць народ

Калі чыноўнікі пачынаюць шукаць вінаватых і гэтымі вінаватымі становяцца людзі, значыць, у краіне крызіс, і далей будзе толькі горш.

Пачынаецца ўсё з простага «жыць не адпаведна сродкам». У 2011 годзе тагачасны намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур сказаў знакавае: «Сябра, ты жывеш не адпаведна сродкам».

У тым жа годзе Лукашэнка заявіў, што яму сорамна за беларусаў.

Тады ж пра тое, што людзі зарабляюць больш, чым трэба, казаў прэм'ер Кабякоў, а міністарка Шчоткіна заклікала больш працаваць. Дарэчы, высветлілася, што каб зарабіць на такі дом, як у яе, трэба працаваць не проста больш, а 184 гады.

Таму, калі дыктатар ужывае слова «народзец» альбо чыноўнікі заклікаюць жыць адпаведна сродкам, рыхтуйцеся да горшага.

Тэхнічныя працы

Калі выходзяць з ладу сайты крам, якія гандлююць замежнай бытавой тэхнікай, альбо «нешта не так» з сайтамі банкаў, беларусу варта насцярожыцца.

І заўсёды варта памятаць, што валютная картка адная з тых рэчаў, якая любіць псавацца ў цяжкія для эканомікі дні. Хоць, бывае, што і банкаматы не спраўляюцца з выдачай беларускіх рублёў.

Глядзі, што робяць іншыя

Вельмі простая прымета - назірайце за іншымі. Калі людзі масава збіраюцца ля абменнікаў, гэта не на дабро. Тое ж самае, калі яны масава пачынаюць скупляць бытавую тэхніку.

Тут дзейнічае тое ж правіла, як і з тэхнічнымі работамі на сайтах - пакуль сайты крам абнаўляюцца спецыялістамі, людзі звычайна спусташаюць паліцы офлайн-крам.

Скупляць могуць не толькі бытавую тэхніку. У цяжкія часы ў Беларусі знікае цукар усяго за 30 секунд.

Алкагалізацыя

Каб людзі не думалі пра такія рэчы, як сярэдні заробак, можна пайсці класічным шляхам - лібералізаваць алкагольны рынак.

Праўда, ніхто, у тым ліку ва ўладзе, не ведае, чым гэта можа скончыцца. Тым больш, што Беларусь толькі надоечы страціла ганебную годнасць самай пітушчай краіны ў свеце, перамясціўшыся з першага на больш сціплае месца ў першай дзясятцы.

Дзіўныя назвы папулярных сайтаў

Калі вы раптам бачыце сайт, названы ў гонар экс-кіраўніка Нацбанка і там адлюстроўваюцца крыху іншыя, чым на сайце Нацбанка, курсы валют, гэта зусім не на дабро. Тое ж самае можа быць з коштамі мяса, калі сайт сугучны з прозвішчам прэм'ера.

Нармалізацыя стасункаў з Захадам

Калі вы чуеце на ТВ аб унікальнай беларускай мадэлі, якая самадастатковая і не патрабуе ніякіх прызнанняў з боку Еўропы, усё спакойна, рубель заўтра не абрынецца. Але калі ў навінах кажуць аб патрэбе дыялогу, а Лукашэнка раптам выяўляе гуманізм да сваіх палітычных апанентаў, з эканомікай бяда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках