«Дынама-Мінск» перамог пад бел-чырвона-белымі сцягамі
14- 28.08.2015, 7:51
- 22,631
Некаторыя гледачы матчу паміж «Дынама-Мінск» і «Зальцбургам» падтрымлівалі беларускі клуб пад нацыянальнымі сцягамі.
Забароненую ў Беларусі сімволіку можна было заўважыць у сэктары ля брамы аўстрыйцаў. Бел-чырвона-белы сцяг неаднаразова трапляў у кадры, паказаныя тэлеканалам «Беларусь 5», які вёў жывую трансляцыю матчу.
Нагадаем, учора футбалісты менскага «Дынама» перамаглі «Зальцбург» у сустрэчы ў адказ плэй-оф Лігі Еўропы ў сэрыі пасляматчавых пэнальці.