20 красавiка 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Пратэстныя акцыі могуць пачацца самі сабой

7
Павел Севярынец: Пратэстныя акцыі могуць пачацца самі сабой
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
Фота: CHARTER97.ORG

Права на мірны пратэст у беларускага народа адняць ніхто не можа.

На 28 жніўня, скліканая прэс-канферэнцыя з удзелам Мікалая Статкевіча, Анатоля Лябедзькі, Уладзіміра Някляева і Паўла Севярынца. Лідары апазіцыі рыхтуюцца да гучных заяў. Пра што будзе ісці гаворка - коратка распавёў Павал Севярынец, сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", паведамляе "Радыё Рацыя".

- Мікалай Статкевіч прапануе пратэст. Тут ёсць шмат праблем, шмат пытанняў. Мікалай Статкевіч мае сваю пазіцыю, выказвае яе, многія людзі думаюць гэтак жа. Права на мірны пратэст у беларускага народа адняць ніхто не можа. Сітуацыя цяжэйшая, чым у 2010 годзе. Тут і прычына Расеі, і прычына Украіны. Але эканоміка цяпер падае, пратэстныя акцыі могуць пачацца ўжо і самі сабой, і без прызыву лідара, - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках