20 красавiка 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўсходзе Аўстрыі знайшлі грузавік з трупамі 50 мігрантаў

11
На ўсходзе Аўстрыі знайшлі грузавік з трупамі 50 мігрантаў

У прыпаркаваным грузавіку на ўсходзе Аўстрыі знойдзены целы блізу 50 загінулых уцекачоў-мігрантаў.

Пра гэта паведамляе найбуйнейшая аўстрыйская газета Krone, піша gazeta.ru.

Паводле папярэдніх звестак, загінулыя задыхнуліся. Паводле звестак паліцыі, смерць людзей магла наступіць не менш чым за дзень да выяўлення. У гэты час грузавік мог знаходзіцца за межамі Аўстрыі, мяркуюць у паліцыі.

«Многія сведчанні паказваюць на тое, што пры перасячэнні мяжы людзі былі мёртвыя», - сказаў прадстаўнік аўстрыйскай паліцыі.

Колькасць бежанцаў і нелегальных мігрантаў у Еўропе дасягнула рэкордных значэнняў канца Другой сусветнай вайны. У ліпені колькасць зарэгістраваных мігрантаў у ЕЗ дасягнула 107,5 тысяч. - Гэта ўтрая больш, чым у ліпені мінулага года.

Нямеччына ўважае за мэтазгоднае стварыць цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў у такіх краінах, як Грэцыя ды Італія. А ўлады Чэхіі прапануюць неадкладна закрыць шэнгенскую зону для мігрантаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках