23 красавiка 2024, aўторак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: Займае дух ад перспектыў

6
Аляксандр Ермаковіч: Займае дух ад перспектыў

Асноўная задача, якая стаіць перад БАТЭ, - быць канкурэнтаздольнымі.

Так пракаментаваў вынікі лёсавання групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч, паведамляе сайт клуба.

«Ужо цяпер захоплівае дух ад перспектывы новай сустрэчы з гэтым вялікім клубам, ад магчымасці яшчэ раз выйсці на «Камп Ноў», - заявіў ён. - Калі я чую «Рома», то адразу ўспамінаю леташні матч рымчукоў супраць маскоўскага ЦСКА. Тады італійцы перамаглі з лікам 5:1, прычым на зыходзе стартавай паўгадзіны вялі 4:0. Што да левэркузэнскага «Баера», то першая асацыяцыя - хуткая каманда, якая карыстаецца шалёным тэмпам гульні».

«Першапачаткова рыхтаваў сябе да таго, што групавы турнір Лігі чэмпіёнаў - свята футбола, - сказаў трэнер. - Тут ёсць чаму і, галоўнае, у каго павучыцца. Напэўна, няправільна пазіцыянаваць сябе як прэтэндэнта на выхад з групы. Нам яшчэ, мабыць, рана рабіць такія гучныя заявы. Таму асноўная задача, якая стаіць перад камандай, - быць канкурэнтаздольнымі, шукаць магчымасці ўшчыкнуць супраціўнікаў, каб паездкі ў Барысаў не ўспрымаліся імі як лёгкая праходка».

За фаварыта групы Ермаковіч уважае пераможцу ЛЧ-2014/2015 «Барселону». Што да другога квітка ў 1/8 фіналу, то «хацелася б, каб і мы не былі ў баку, каб склалі канкурэнцыю «Роме» і «Баеру». «Зразумела, нам будзе цяжка з імі цягацца. Але чаму б не ўмяшацца ў іх гульню?» - заявіў трэнер.

Нагадаем, беларускі клуб сустрэнецца з гішпанскай «Барселонай», нямецкім «Баерам» ды італьянскай «Ромай».

Выступ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ пачне 16 верасня ў нямецкім Левэркузэне матчам супраць мясцовага «Баера». У гэты ж дзень «Рома» прыме «Барселону».

Далейшае расклад групы Е: 29 верасня. БАТЭ - «Рома», «Барселона» - «Баер». 20 кастрычніка. БАТЭ - «Барселона», «Баер» - «Рома». 4 лістапада. «Барселона» - БАТЭ, «Рома» - «Баер». 24 лістапада. БАТЭ - «Баер», «Барселона» - «Рома». 9 снежня. «Рома» - БАТЭ, «Баер» - «Барселона».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках