23 красавiка 2024, aўторак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт барэля нафты Brent дасягнуў $48

13
Кошт барэля нафты Brent дасягнуў $48

Кошт нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE ў пятніцу раніцай дасягнуў адзнакі 48 даляраў за барэль.

Кошт барэля нафты маркі WTI падняўся да 43 даляраў, паведамляе расейская служба BBC.

Напярэдадні рост кошту нафты склаў больш за 10% і быў рэкордным за апошнія 6 гадоў.

Таксама ў пятніцу раніцай прадоўжыўся рост на азіяцкіх фондавых рынках. Кітайскі фондавы індэкс Shanghai Composite з пачатку таргоў вырас на 1,5%.

Амерыканскія фондавыя індэксы па выніках таргоў у чацвер выраслі на 2,2%, а рост Standard & Poor's 500 за дзве апошнія сесіі стаў максімальным з 2009 года.

21 жніўня кошт нафты гатунку Brent упершыню за шэсць гадоў апусціўся на адзнаку 45,07 даляраў за барэль, а WTI таргавалася ніжэй за псіхалагічна важны ўзровень 40 даляраў за барэль

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках