20 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі: Саўчанка і Сянцоў выйдуць на волю яшчэ сёлета

4
Андрэй Пянткоўскі: Саўчанка і Сянцоў выйдуць на волю яшчэ сёлета
Андрэй Пянткоўскі
ФОТА: RFE/RL

Усе закладнікі, захопленыя тэрарыстычным пуцінскім рэжымам, будуць неадкладна вызваленыя пасля яго падзення.

Расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка, рэжысёр Алег Сянцоў і крымскі актывіст Аляксандр Кольчанка апынуцца на волі ўжо сёлета.

Пра гэта Пянткоўскі напісаў у сваім артыкуле для "Апострафа".

"Украінскі рэжысёр Сянцоў для пуцінскага рэжыму - усяго толькі чарговы закладнік. Гэтак жа, як і Надзея Саўчанка. Думаю, што Саўчанку чакае не менш цяжкі вердыкт, можа, нават пажыццёвае зняволенне. Але якое гэта мае значэнне? Усе закладнікі, захопленыя тэрарыстычным пуцінскім рэжымам, будуць неадкладна вызваленыя пасля яго падзення. А гэта здарыцца даволі хутка. Відавочна, што прысуд Сянцову быў складзены і зацверджаны асабіста Пуціным. Расейскі дыктатар каторы раз прадэманстраваў, што ён свядома кідае выклік усяму свету... Веру, што і Сянцоў, і Кольчанка, і Саўчанка будуць на волі яшчэ сёлета", - выказаўся экспэрт.

Нагадаем, у аўторак, 25 жніўня, Растоўскі суд Расеі прысудзіў ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову 20 гадоў калоніі строгага рэжыму, а актывісту Аляксандру Кольчанку - 10 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках