20 красавiка 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ваююць на браняваных БелАЗах

Баевікі ІДІЛ хочуць атакаваць авіябазу ў Сірыі з дапамогай браняваных БелАЗаў, якія раней выкарыстоўвалі для будаўніцтва дарог.

Байцы «Ісламскай дзяржавы» пачалі выкарыстоўваць самазвал БелАЗ, які раней быў прыдатны толькі для будаўніцтва дарог у Сірыі, для нападаў, а таксама ў якасці машыны для выбухаў тэрарыстаў-смяротнікаў. Фота сталёвага монстра апублікавалі ў Twitter, піша Joinfo.ua.

З непацверджанай інфармацыі, гіганцкі грузавік прызначаны для нападу на авіябазу Т4 ВПС Сірыі, якая размешчаная за 100 км ад горада і за 60 км ад гістарычнага горада Пальміра.

Гэтая база ўважаецца за стратэгічную, бо яна знаходзіцца паміж штаб-кватэрай Ісламскай дзяржавы Рака і сталіцай Дамаск.

Таксама крыніца сцвярджае, што ў баевікоў ёсць вельмі вялікая колькасць Т4, самалётаў, бомбаў, зброі, боепрыпасаў і вайссковай тэхнікі. На фота ніжэй можна ўбачыць прапорцыі БелАЗа і бензавоза.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках