25 красавiка 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вук Рашавіч: Было б нядрэнна пазмагацца з дортмундскай «Барусіяй»

4
Вук Рашавіч: Было б нядрэнна пазмагацца з дортмундскай «Барусіяй»
Вук РАШАВІЧ

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Вук Рашавіч ацаніў сілу «Зальцбурга» і распавёў, з кім хацеў бы сустрэцца на групавым этапе Лігі Еўропы.

Пра гэта ён заявіў «Прессболу».

- Дзякуй хлопцам за барацьбу, за веру ў тое, што зможам прабіцца ў групавы раўнд. У матчы ў адказ «Зальцбург» паказаў усю сваю сілу. Але гэтага было недастаткова, каб прайсці далей. У нас была канцэнтрацыя, было жаданне. На жаль, не выкарысталі свае два-тры добрыя моманты. Наша дарога ў групу Лігі Еўропы не была простай: і «Чорна Морэ», і «Цюрых», і «Зальцбург» - якасныя каманды. Вельмі добра, што ў нашых маладых хлопцаў будзе магчымасць правесці шэсць матчаў з моцнымі клубамі, каб яны адчулі, як гуляецца на высокім узроўні.

- Вы трэніравалі пенальці?

- Не.

- Як вы пракаментуеце эпізод са скасаваным суддзёй голам Сарыяна?

- Цяпер я не магу нічога сказаць канкрэтна - трэба паглядзець відэазапіс.

- Вы верылі да канца, што пераможаце?

- Так, вядома. Мы верылі, рыхтаваліся вельмі сур'ёзна да другой гульні. Разумелі, што вызначаць нюансы, хто пойдзе далей. Нечаканым для нас стаў гол на 11-й хвіліне са "стандарту". Трэба прааналізаваць, што адбылося ў той сітуацыі, чаму гулец біў па браме без перашкод.

- Чаму ў асноўны час у «Дынама» зусім не было ладу ў атакавальных дзеяннях?

- Мы хутка прапусцілі першы мяч. Мы ведалі сілу «Зальцбурга», якія футбалісты ў яго складзе. Яны гулялі на сваім полі, на іх баку былі заўзятары - усё супраць нас. Думаю, праблема хаваецца ў псіхалогіі нашых хлопцаў. Гаспадары дзейнічалі вельмі агрэсіўна. У прынцыпе, мы чакалі гэтага, калі рыхтаваліся да матчу. Па ходзе сустрэчы мы зрабілі добрыя замены, супакоілі гульню, у нас саміх сталі з'яўляцца моманты. І потым на полі ўсё было па-іншаму.

- На групавой стадыі жадаеце займець у спаборнікі нямецкую каманду?

- Чаму не? Было б нядрэнна пазмагацца з дортмундскай «Барусіяй».

- Вам не здаецца, што перамогу Гутара над Вальке ў серыі пенальці абумовіла тое, што Аляксандр знаходзіўся ў тонусе, бо ў яго было шмат працы, у той час як галкіпер «Зальцбурга» ў асноўным бяздзейнічаў?

- Калі білі пенальці, я чакаў, што Саша ўпэўнена згуляе ля брамы. Ён вельмі сур'ёзна кожны дзень працуе на трэніроўках з Васілём Хамутоўскім, яны шмат аналізуюць. Калі многае ўкладаеш у справу, тады і Бог дапамагае.

Нагадаем, учора футбалісты менскага «Дынама» перамаглі ў «Зальцбурга» ў сустрэчы ў адказ плэй-оф Лігі Еўропы ў серыі пасляматчавых пенальці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках