25 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дэпутат Дзярждумы Расеі атрымаў 17 гадоў за арганізацыю забойства Старавойтавай

2
Экс-дэпутат Дзярждумы Расеі атрымаў 17 гадоў за арганізацыю забойства Старавойтавай
Міхаіл Глушчанка

Раней Міхаіл Глушчанка ўклаў з пракуратурай дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Кастрычніцкі раённы суд Пецярбурга на пасяджэнні ў пятніцу вынес прысуд былому дэпутату Дзярждумы ад ЛДПР, абвінавачанаму ў арганізацыі забойства іншага былога расейскага парламентарыя - Галіны Старавойтавай, паведамляе "Інтэрфакс".

"Суд прызнаў Міхаіла Глушчанку вінаватым і прызначыў яму канчатковае пакаранне ў выглядзе 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і штрафу 300 тысяч рублёў", - абвясціла прысуд суддзя Ірына Сапілава.

Абвінавачванне прасіла прысудзіць экс-дэпутата да 13 гадоў калоніі, а абарона - вызваліць ад адказнасці з прычыны заканчэння тэрміну даўніны. Раней Глушчанка ўклаў з пракуратурай дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дэпутатка Дзярждумы, сустаршыня партыі "Дэмакратычная Расея" Галіна Старавойтава была застрэленая ў пад'ездзе свайго дома ў Пецярбургу 20 лістапада 1998 года.

У чэрвені 2005 года суд у Пецярбургу прызнаў Юрыя Колчына вінаватым у арганізацыі гэтага злачынства і прысудзіў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі. Выканаўца забойства Віталь Акішын атрымаў 23,5 года пазбаўлення волі.

8 лістапада 2013 года Глушчанку было выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.33 КК РФ ("саўдзел у арганізацыі злачынства") і паводле арт.277 КК РФ ("замах на жыццё дзяржаўнага дзеяча") у сувязі з забойствам дэпутаткі Дзярждумы Старавойтавай.

У красавіку 2014 Глушчанка пачаў даваць прызнальныя паказанні, у тым ліку, аб дачыненні да забойства аўтарытэтнага прадпрымальніка Уладзіміра Барсукова (Кумарына). У сакавіку 2015 Глушчанка ўклаў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве са следствам. Як паведамляў раней адвакат Афанасьеў, у тэксце пагаднення маецца на ўвазе, што замоўцам забойства Старавойтавай выступіў менавіта Барсукоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках