19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: На сістэмныя рэформы Лукашэнка не пойдзе, верыць рэжыму не варта

3
Марцін Угла: На сістэмныя рэформы Лукашэнка не пойдзе, верыць рэжыму не варта
Марцін Угла

ЕЗ варта вызначыцца з мэтай сваёй палітыкі ў дачыненні да Менску - наладзіць стасункі з рэжымам ці спрыяць развіццю дэмакратыі ў Беларусі.

Швэдская праваабарончая арганізацыя Östgruppen вясной гэтага года патрабавала адстаўкі кіраўніка прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі Майры Моры. Праваабаронцы мерккавалі, што яна сваімі дзеяннямі парушае асноватворныя каштоўнасці ЕЗ і афіцыйную палітыку Звязу. Адной з галоўных прэтэнзій да Мора і Брусэлю наогул была не вельмi выразная і зразумелая пазіцыя аб праблеме палітычных зняволеных: яны заставаліся ў турмах, еўрачыноўнікі неахвотна сталі казаць пра іх - значна цішэй, чым аб развіцці дыялогу і наладжванні стасункаў з Менскам, піша eurobelarus.info.

Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла адзначае, што нядаўняе вызваленне палітвязняў і спыненне працы ў Беларусі Майры Моры ніколькі не здымае пытанні еўрапейскіх праваабаронцаў да еўрапейскіх жа чыноўнікаў.

- Мы крытыкавалі Майру Мору не проста за яе кампліменты на адрас уладаў Беларусі. Ейныя дзеянні як кіраўніцы прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі стваралі часцяком дакладнае ўражанне аб выкарыстанні двайных стандартаў з боку Еўропы. Яна магла сказаць камплімент рэжыму, напрыклад, у эфіры дзяржаўнай беларускай ТВ, а праз нейкі час, якіх-небудзь тры дні - зусім іншае, напрыклад, аб заклапочанасці ЕЗ лёсам палітвязняў. Складана сказаць цяпер - адразу пасля вызвалення палітвязняў - пра сапраўдныя мэты Ез ЦЯПЕР, але я ўсё ж не думаю, што мэта Еўразвязу - каб яго палітыку ўспрымалі як падвойныя стандарты. Хоць, сапраўды, назіраецца рух на збліжэнне з Менскам, і гэта, вядома, нас турбуе. Ёсць адчуванне, што мэта цяпер - гэта наладзіць стасункі з беларускімі ўладамі і адначасова хоць нешта атрымаць наўзамен, нейкія мінімальныя крокі насустрач, так бы мовіць. Нядаўняе вызваленне палітвязняў - гэта вельмі пазітыўная навіна. Мы гэта вітаем, але ёсць асцярогі, што гэта стане дастатковай для ЕЗ прычынай проста рабіць саступкі ў адказ.

- Гэта значыць вызваленне палітвязняў не можа быць дастатковым крокам для поўнай размарозкі стасункаў ЕЗ і Беларусі?

- Так, менавіта так. Вядома, вызваленне палітвязняў не можа не радаваць. Але глабальна гэта нічога не мяняе, бо рэпрэсіўная сістэма застаецца. Цяпер вось з'явілася справу «графіцістаў» - яскравы прыклад таго, што ў кожны момант у Беларусі могуць з'явіцца новыя палітычныя зняволеныя. Праваабаронцы перакананыя, што ў дачыненні да ўсіх палітвязняў павінна быць зроблена поўная рэабілітацыя, аднаўленне ў правах. А што мы бачым? Абмежавальныя меры, улік у міліцыі, рэстрыкцыя адным словам. І гэта ж не новая з'ява, так было і ў дачыненні да палітвязняў, якія выходзілі ў ранейшыя гады.

Праблема ў тым, што, думаю, проста нельга верыць Лукашэнку і ягонай сістэме. Правільныя паводзіны ЕЗ, як я бачу, гэта далей намагаць на сістэмных рэформах, не падманвацца вось гэтымі маленькімі быццам бы саступкамі. Пры гэтым я ўпэўнены, што Лукашэнка на змены сваёй сістэмы не пойдзе, бо ўся яна пабудаваная на рэпрэсіях, калі ён адмовіцца ад сваіх пазіцый - уся сістэма проста раскідаецца. І гэта трэба зразумець Еўразвязу. І тады перад намі галоўнае пытанне - якая мэта ў ЕЗ? Наладзіць стасункі з рэжымам ці спрыяць пранікненню і развіццю дэмакратыі ў Беларусь? Калі развіваць стасункі, то тады, вядома, можна вось так - крок за крокам ісці насустрач, развіваць дыялог ды іншае, дзесьці саступаць і працягваць спадзявацца, што з беларускага боку саступяць таксама. Але калі ёсць усё ж мэта спрыяць дэмакратыі ў Беларусі, то тады відавочна, што такая палітыка, такая стратэгія ніяк гэтаму не дапаможа. Гэта наадварот захавае і ўмацуе пазіцыі Лукашэнкі.

- Östgruppen накіроўвалі запыты ў швэдскі МЗС для выразнага вызначэння палітычнай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі, адказ быў?

- Яны не растлумачылі сваю пазіцыю. Наогул ў швэдскім МЗС казалі пра тое, што гэта наўрад ці ўваходзіць у іх кампетэнцыю, прыкладна так: гэта пытанне да ЕЗ, і мы тут нічым не можам дапамагчы. Не было, як я зразумеў, жадання наогул абмяркоўваць гэтую тэму. Афіцыйная пазіцыя МЗС Швэцыі вонкава застаецца той жа: ёсць прыгожыя словы аб дэмакратыі, аб фундаментальных еўрапейскіх каштоўнасцях. На практыцы пазіцыя сапраўды змянілася. Можна казаць, што пазіцыя змянялася на працягу двух гадоў, паступова. Спачатку чыноўнікі не хацелі цвяліць беларускі бок нейкімі вострымі выказваннямі, затым - калі пасольства ў Беларусі зноў стала працаваць - тым больш, каб не рызыкаваць становішчам. Так што ў дакументах ўсё застаецца ранейшым, але на практыцы ніхто ў МЗС Швэцыі не падымае голас, ніякай крытыкі на адрас беларускіх уладаў цяпер не чуваць. Вельмі шкада, вядома. Відавочна, што гэта плата, якую заплацілі ўлады Швэцыі, каб амбасада аднавіла працу.

- Вас не пусцілі ў мінулы раз у Беларусь, калі ў Менску праходзіў Чэмпіянат свету ў хакеі, ці збіраецеся наведаць беларускую сталіцу падчас чарговых выбараў?

- Магчыма, паспрабую падаць дакументы на візу. Я яшчэ канчаткова не прыняў пастанову на гэты конт, але, сапраўды, хацеў бы наведаць Беларусь. Пры гэтым я ўпэўнены, што мяне не пусцяць. У мінулы раз мне дакладна далі зразумець, што я ў «чорным спісе» для беларускай улады. Відавочна, на мяне «лібералізацыя» не распаўсюджваецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках