29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Менскі школьнік паступіў у каледж з атэстатам 1,1

27

У яго дакуменце аб адукацыі усе адзінкі і адна двойка.

Дзесьці ўступная кампанія ўжо скончылася, а дзесьці усё яшчэ ідзе набор. Днямі у адзін з беларускіх каледжаў прыйшоў незвычайны абітурыент. Усе адзнакі ў яго атэстаце былі... адзінкамі. Акрамя адной двойкі, па «Грамадазнаўстве».

Як стала вядома kp.by, такія нізкія адзнакі ў хлопца не ад таго, што ён дрэнна вучыўся, а ад таго, што наогул не прыходзіў на заняткі.

- Атэстат пасля 11 класа. Ён патлумачыў, чаму і пасля дзявятага адзнакі таксама не надта добрыя: бо не наведваў заняткі, - распавялі ў каледжы, куды хлопец прынёс дакумент.

- А ў каледж на заняткі ён будзе хадзіць?

- Яго папярэдзілі, што калі ён і тут будзе прагульваць, будзе плаціць.

У іншым каледжы такі нізкі сярэдні бал камісію цалкам не здзівіў.

- На жаль, у чвэрці абітурыентаў сярэдні бал атэстата ніжэйшы за 4 балы, - распавялі ў прыёмнай камісіі.

- А прымаеце такіх абітурыентаў?

- Калі ёсць недабор, прымаем. Часцяком бывае, што такія хлопцы раптам пачынаюць вучыцца. А калі не пачынаюць, неўзабаве сыходзяць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках