19 красавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыю Завадскаму споўнілася б 43 гады

5
Дзмітрыю Завадскаму споўнілася б 43 гады
Дзмітрый Завадскі

Выкрадзены беларускі журналіст нарадзіўся 28 жніўня 1972 года.

Дзмітрый Завадскі бясследна знік у Менску 7 ліпеня 2000 года. Да свайго 28-годдзя ён не дажыў крыху больш за месяц. Родныя журналіста дагэтуль не ведаюць, дзе яго магіла.

Раніцай 7 ліпеня, 2000 года Дзмітрый Завадскі, які ў той час працаваў на расейскім тэлеканале ОРТ (цяпер - «Першы канал»), адправіўся ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». З таго часу яго ніхто не бачыў. Аўтамабіль Завадскага быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватым у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС «Алмаз». Яе ўдзельнікаў Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка суд прысудзіўда пажыццёвага турэмнага зняволення. Аляксея Гуза - да 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргея Савушкіна - да 12 гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Ніводзін з афіцэраў «Алмаза», асуджаных за забойства журналіста, сваёй віны не прызнаў.

У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура прыпыніла расследаванне справы аб выкраданні Завадскага «ў сувязі з неадшуканнем без вестак зніклай асобы». У 2005 годзе расследаванне было адноўленае, але праз год - зноў прыпыненае.

У афіцыйную версію - выкраданне і забойства Завадскага афіцэрамі спецпадраздзялення МУС «Алмаз» з помсты за інтэрв'ю - ні калегі Дзмітрыя, ні ягоная сям'я не вераць. Нагадаем, у гэтым інтэрв'ю журналіст распавядаў пра беларусаў, якія ваявалі на баку чачэнскіх баевікоў.

У вачах грамадскасці абвінавачванне паводле справы Завадскага і судовае разбіральніцтва было сфабрыкаванае з мэтай - замяць шум вакол выкрадання. За краты былі адпраўленыя ўжо незапатрабаваныя выканаўцы, што выконвалі раней на замову ўлады іншыя злачынствы, але не датычныя да знікнення Дзмітрыя Завадскага.

Патрабаванне раскрыць праўду аб знікненні журналіста ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі правоў чалавека АНН, Парламенцкіх Асамблей Рады Еўропы і АБСЕ. Экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, дарадцу Лукашэнкі Віктару Шэйману, былым кіраўнікам МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразвязу з прычыны таго, што яны падазраюцца ў датычнасці да яго знікнення, а таксама да выкрадання людзей ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках