20 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Навошта вам даляры? У Егіпет паехаць і «Гучы» купіць?

149
Лукашэнка: Навошта вам даляры? У Егіпет паехаць і «Гучы» купіць?
Фота: белта

Дыктатар мяркуе, што беларусы павінны купляць нагавіцы «без дзірак на каленях» і адпачываць на Браслаўскіх азёрах.

Лукашэнка 28 жніўня падчас сустрэчы з працоўным калектывам агракамбіната «Белавежскі» (Берасцейская вобласць, Камянецкі раён) заклікаў беларусаў набываць беларускую прадукцыю і бавіць адпачынак у Беларусі, каб не вывозіць замежную валюту.

«Навошта даляр? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць? Перажывем. Вазьміце Белавежскую пушчу - задухі ніякай, выдатнае паветра. Браслаўскія азёры. Азёр стае, змялелі трохі, але вады стае. Адпачнем як-небудзь у гэты цяжкі час дома», - цытуе правадыра БелТА.

На думку Лукашэнкі, у краіне вырабляецца выдатная прадукцыя. «Давайце нашае, беларускае, паносім! Няхай лепш яно будзе крыху не тых мод, без дзірак на каленях. Як цяпер штаны носяць? Трэба працерці дзірку. У тым, у чым раней мы саромеліся на вуліцу выходзіць, цяпер ходзяць. Давайце ўжо не будзем праціраць гэтыя дзіркі, будзем хадзіць у беларускай, нармальнай бялізне, адзенні, ручнікі будзем выкарыстоўваць беларускія і ежу беларускую, - заявіў ён. - Не, трэба «Гучы»! У нас жа чыстая прадукцыя, мы дзяржаўныя стандарты захавалі. Бо харчаванне і адзенне - гэта здароўе чалавека».

«Усе мы ўмеем рабіць, усё робім, але трэба больш глядзець на сябе, на сваю краіну і купляць сваё. Будуць спажываць 10 мільёнаў чалавек і тыя 2 мільёны, якія праз нас стала рухаюцца, дык і прадаваць за межы краіны нічога не застанецца зусім - праблем не будзе. Таму трэба яшчэ і сваю псіхалогію мяняць», - мяркуе Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка параіў «спекулянтам», якія займаюцца купляй-продажам, «з дзяржавай у азартныя гульні не гуляць». «Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць даляр - плаціце той кошт, які складваецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за коштамі. І трымаць небяспечна», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках