28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год запазычанасць у заробку вырасла ў 15 разоў

1
За год запазычанасць у заробку вырасла ў 15 разоў

Прадпрыемствы павінныя працоўным 331 мільярд рублёў. У студзені запазычанасць была ўсяго 22 мільярды рублёў.

Пра гэта паведамляе "Еўрарадыё".

Запазычанасць у заробках у Беларусі на 1 жніўня быццам бы паменшылася на 80 мільярдаў. Гэта, безумоўна, плюс. Але ў параўнанні з пачаткам года запазычанасць у заробках працягвае біць рэкорды. Параўнайце: 22 мільярды ў пачатку года і 331 мільярд у жніўні!

Пераважна запазычанасць у заробках маюць сельскагаспадарчыя арганізацыі - іх 386, - а таксама арганізацыі прамысловасці і будаўніцтва.

Да прыкладу, у гаспадарцы "Залатая падкова" у Глыбоцкім раёне сярэдні заробак - 3,7 мільёна. Зусім нядаўна тут выплацілі грошы за травень. На прадпрыемстве працуе 200 чалавек. У бухгалтара Наталлі журналісты цікавяцца, ці не хоча нехта звольніцца праз такую сітуацыю. Але не! Тут усебеларускі дзэн і спакой.

"Народ спачатку абураўся, а потым прывык, разумее сітуацыю, - спакойна кажа Наталля. - 30% заробку мы выплачваем натуральнай прадукцыяй, людзі атаварваюцца ў нашым фірменным магазіне. З гэтым праблем няма, а ў камунальных плацяжах і крэдытах-растэрміноўках ў людзей, натуральна , праблемы".

На працягу размовы высвятляем, што гаспадарка, якая сама вырабляе малако, бульбу, лён, займаецца жывёлагадоўляй, усюды і вакол павінная: за малако для цялятаў, за камбікорм, за насенне, за рамонт і абслугоўванне халадзільнікаў і тэхнікі...

"Зразумейце, калі літр малака каштуе 3000 рублёў, а дэталька для машыны ого-го, мы і будзем павінны. Малако мы здаем па 3 тысячы, а прадаюць яго за 10 тысяч. Змяніць кошт здачы мы не можам".

Сярод вінавайцаў і дрэваапрацоўчае прадпрыемства "Мазырлес". Сярэдні заробак тут - блізу 3,3 мільёна, грошы выплачваюць, але затрымкі пачаліся з лютага.

"У нас не толькі скардзяцца на нявыплату заробку, тэлефануюць на розныя гарачыя лініі, але і звальняюцца. Было 240 чалавек на 1 ліпеня, а на 1 жніўня працуе 202 чалавекі", - распавядае Ніна Паўлаўна, галоўны бухгалтар прадпрыемства.

На прадпрыемстве тлумачаць: упала рэнтабельнасць, няма абаротных сродкаў, няма рэалізацыі прадукцыі і заробкаў, вось людзі і бягуць.

Заробак будзе падаць і далей

Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што ў тым, што заробкі пачалі не толькі затрымліваць, але і зніжацца, нічога дзіўнага: краіна жыве не па сродках і праядае ўсё, што можна праесці.

"Краіна спажывае больш, чым вырабляе. Гэта можна было рабіць ці за нейкую прыватызацыю, ці за нарошчванне запазычанасцей, або праяданнем рэзерваў. Вось у 2011 годзе мы актыўна "праядалі" "Белтрансгаз"- 5 мільярдаў за гэта прадпрыемства дапамаглі на час атрымліваць заробак, вызначыць нейкі эканамічны рост. Гэта прывяло да таго, што выраслі заробкі (у 1,45 разы да сярэдзіны 2014 года), а прадукцыйнасць працы - толькі на 1,5-2%. І гэты правал пакрываецца за кошт замежных пазык. Але сітуацыя з затрымкай заробкаў, іх зніжэннем будзе захоўвацца, бо прыток замежных пазыковых сродкаў цяпер затармазіўся".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках