28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя адмовілася ад расейскага абслугоўвання МіГ-29 на карысць Польшчы

Балгарыя адмовілася ад расейскага абслугоўвання МіГ-29 на карысць Польшчы

Абслугоўваннем балгарскіх знішчальнікаў МіГ-29 будзе займацца Польшча, папярэдні кантракт аб гэтым краіны падпісалі ў пятніцу.

Кантракт на абслугоўванне самалётаў Расеяй заканчваецца ў верасні, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Польшча будзе абслугоўваць знішчальнікі па больш нізкім кошце, паведаміў міністр абароны Балгарыі Мікалай Ненчаў. «Я перакананы, што мы робім гістарычны крок», - сказаў міністр.

У 2004 годзе Балгарыя далучылася да NATO. Паводле правіл альянсу, кожная краіна-ўдзельніца павінна мець у сваім распараджэнні прынамсі 12 баявых самалётаў. У Балгарыі на гэты момант ёсць толькі чатыры працоўныя МіГ-29.

У ліпені Ненчаў паведаміў, што Балгарыя зробіць усё магчымае для зніжэння залежнасці ад Расеі.

«Балгарыя - адзіны чалец NATO, які амаль на 90% залежыць ад Расеі. Мяне гэта вельмі турбуе і я б не хацеў, каб гэта працягвалася», - сказаў ён Reuters.

У красавіку паведамлялася, што Балгарыя распачалі крокі для зніжэння залежнасці ад Расеі ў плане энэргетыкі. Прынамсі, гаварылася аб будаўніцтве трубаправода, які злучае краіну з газавымі сеткамі Грэцыі і Румыніі.

З 2007 года Балгарыя з'яўляецца чальцом ЕЗ. У канцы 2014 года ўлады краіны адзначалі, што балгарская эканоміка моцна пацярпела ад увядзення санкцый супраць Расеі.

Першыя Міг-29 былі перададзеныя Польшчы ў 1989-1990 гадах. Пасля спісання самалётаў Міг-23 у 1999 годзе і Міг-21 у 2004 годзе ў Польшчы засталася толькі група амаль з двух дзясяткаў Міг-29, якія і складаюць ударную сілу ВПС.

Паводле стану на 2008 год Польшча была найбуйнейшым карыстальнікам Міг-29 сярод краін NATO, і ў краіне спадзяюцца, што дзякуючы мадэрнізацыі гэтыя знішчальнікі будуць здольныя служыць да 2025 года.

Пры мадэрнізацыі знішчальнікаў Міг-29, якія стаяць на ўзбраенні ВПС Польшчы, выкарыстоўваюць дэталі, надрукаваныя на 3D-прынтары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках