29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў і тонкая скура Крамля

3
Алег Сянцоў і тонкая скура Крамля
АЛЕГ СЯНЦОЎ
Фота: RFE / RL

Два фактары робяць прысуд Сянцова, суровы нават паводле расейскіх мерак, асабліва значным.

"У Тэль-Авіве два маладзёны стаялі [перад расейскай амбасадай] з плакатамі, на якіх было напісана тры словы: дзве лаянкі і расейскае слова "ідыёты ". Магчыма, яны дакладней за ўсё выказалі адчуванні аслупянеласці і няможнага гневу, якія адчуваюць усе людзі, якія сачылі за справай Сянцова", - паведамляе Маша Гесэн у The New York Times, згадаўшы, што вынесены Сянцову прысуд стаў падставай для акцый пратэсту ля расейскіх амбасад у некалькіх краінах, піша InoPressa.

"Два фактары робяць прысуд Сянцову, суровы нават паводле расейскіх мерак, асабліва значным. Па-першае, Сянцоў - грамадзянін іншай краіны, і арыштавалі яго ў рэгіёне, які амаль увесь свет уважае часткай украінскай, а не расейскай тэрыторыі. Па-другое, расейскі суд успрымае яго як тэрарыста праз сімвалічную нагрузку прыпісаных яму злачынстваў. Яго абвінавачваюць у замаху на помнік Леніну, які фактычна ўвасабляе сабой расейскую дзяржаву", - паказвае Гесэн.

"Сянцова судзілі, як грамадзяніна Расеі. Гэты статус яму навязалі: суд абвясціў, што Сянцоў аўтаматычна атрымаў расейскае грамадзянства, калі Расея анэксавала Крым. Сянцоў горача пярэчыў. У аўторак, калі суддзя дачытаў прысуд, Сянцоў і Кольчанка, стоячы ў плексiгласавай клетцы ў зале суда, заспявалі ўкраінскі нацыянальны гімн", - гаворыцца ў артыкуле.

"У норме расейскі суд прызнаў бы падпалы - неафіцыйнага офіса расейскай кіруючай партыі "Адзіная Расея" і іншай пракрамлёўскай арганізацыі - злачынствамі супраць уласнасці, а не тэрарызмам, і прысудзіў б за іх не больш за пяць гадоў. Але Сянцова таксама абвінавачваюць у намерах падарваць помнік Леніну , а гэтыя скульптуры сталі сімвалам абразы расейскай дзяржавы ", - мяркуе Гесэн.

"Дваццаць гадоў турмы ў абвінавачванні ў злачынствах супраць неадушаўлёных прадметаў. Усё, што застаецца, - бязгучна крычаць брыдкія словы ў абыякавыя фасады расейскіх консульстваў".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках