Адмоўнае сальда замежнага гандлю дасягнула $1,3 мільярда
3- 28.08.2015, 21:20
- 30,020
Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2015 склала $1312,2 млн.
Пасля дэманстрацыі невялікага, але дадатнага выніку ў чэрвені сальда замежнага гандлю таварамі вярнулася ў ліпені ў звыклую адмоўную зону, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2015 склала $1312,2 млн, пагоршыўшыся на $186,3 млн за чэрвень.
У чэрвені дадатнае сальда гандлю таварамі склала $ 35,5 млн, у траўні - адмоўнае сумай $163,8 млн.
Сума замежнага гандлю таварамі за 7 месяцаў склала $33 647,2 млн, адстаючы на 25,8% ад паказчыка 7 месяцаў мінулага года.
Экспарт тавараў склаў $ 16167,6 млн, што на 26,3% горш за студзень-ліпень 2014 года. Імпарт склаў $17479,8 млн, знізіўшыся на 25,3%, паведамляе Белстат.
З агульнай сумы экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі $8069,3 млн, знізіўшыся на 14,2%, у тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага звязу склаў $5499,3 млн, што на 21,0% ніжэй за ўзровень студзеня-ліпеня 2014 года.
З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 26,2% да $6795,5 млн. Імпарт тавараў з краін Еўразвязу склаў $3317,6 млн, што на 39,1% менш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2014 года.
У гандлі з краінамі па-за СНД у студзені-ліпені 2015 сфармавалася дадатнае сальда сумай $1273,8 млн. (У студзені-ліпені 2014 сальда складала плюс $196,7 млн).
Дадатнае сальда замежнага гандлю з краінамі Еўразвязу ў студзені-ліпені 2015 склала $2181,7 млн (у студзені-ліпені 2014 года - плюс $1514,9 млн)
Пастаўкі ў краіны СНД склалі $8098,3 млн, знізіўшыся на 35,4%. Экспарт у Расею ўпаў на 32,7% да $5997,3 млн.
У сваю чаргу сума імпарту з краін СНД склала $10684,3 млн, знізіўшыся на 24,7%. У тым ліку, сума імпарту з Расеі знізілася на 22,9% і склала $ 10065,9 млн.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД у студзені-ліпені 2015 склала $2586,0 млн (мінус $1644,8 млн у студзені-ліпені 2014), у гандлі з Расеяй - мінус $4029,8 млн (мінус $4081,9 млн у студзені-ліпені 2014).