24 красавiка 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ правядзе абрад выгнання імпарту з крамаў

41
РПЦ правядзе абрад выгнання імпарту з крамаў

Месца на прылаўках расейскіх крам, спусцелае ў выніку санкцый, могуць запоўніць прадукты, вырабленыя ў манастырскіх гаспадарках.

У Маскоўскім Патрыярхаце (МП) мяркуюць, што яны ўжо гатовыя да гэтага, цяпер справа - за рытэйлерамі, паведамляе mk.ru са спасылкай на Regnum.

Манастыры могуць заняцца імпартазамяшчэннем у харчовай сферы і забяспечыць гандлёвыя сеткі РФ аналагамі замежных прадуктаў, увоз якіх на тэрыторыю краіны забаронены ў сувязі з эмбарга. Як мяркуе намеснік старшыні Сінадальнага аддзела ва ўзаемадзеянні царквы і грамадства Раман Багдасараў, для пачатку працэсу неабходна, каб «прыйшоў рытэйлер і сказаў, што хоча, дапусцім, наладзіць продаж лінейкі праваслаўнай прадукцыі - ад малака да глазураваных сыркоў».

Са слоў прадстаўніка МП, насельнікі манастыроў ужо сталі вырошчваць больш гародніны і збожжа, разводзіць рыбу і зрабілі багацейшым асартымент сваіх сыроў, у лік якіх увайшлі мацарэла, качота, рыкота. Частка гаспадарак ужо плануе выйсці ў гандлёвыя сеткі і пастаўляць прадукцыю ў Маскву, Санкт-Пецярбург ды іншыя гарады.

«Манастырскія гаспадаркі могуць гэта вырабляць», - адзначае Багдасараў.

Акрамя таго, са слоў царкоўнага дзеяча, гаворка ідзе не толькі аб харчаванні, манастырскія гаспадаркі змогуць пастаўляць на расейскі рынак і іншыя тавары. «Гэта могуць быць праваслаўныя інтэр'еры, каб людзі мелі магчымасць купіць мэблю, зробленую ў нас, больш танную і адпаведную традыцыям, а не толькі італьянскую або нямецкую», - кажа ён.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках