20 красавiка 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: OPEC не збіраецца карэктаваць кошты нафты, якія абрынуліся

1
Reuters: OPEC не збіраецца карэктаваць кошты нафты, якія абрынуліся

У Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты змірыліся з нізкімі коштамі нафты да канца года.

Пра гэта паведамляе "Украинская правда" са спасылкай на Reuters.

Адзін з суразмоўцаў агенцтва паведаміў, што OPEC не будзе скарачаць аб'ёмы здабычы і "прадаставіць рынку выправіцца самастойна". Ён адзначыў, што, на ягоную думку, кошт за барэль да канца года будзе вагацца ў раёне $40-50 за барэль і можа дасягнуць $60, калі пачне аднаўляцца эканоміка Кітая.

Другая крыніца таксама паведаміла, што кошты за барэль нафты застануцца на ўзроўні $40-50 да канца года. Як адзначыў трэці суразмоўца агенцтва, кошты нафты цяпер знаходзяцца блізка да ніжняй кропкі, і "чым ніжэй яны ўпадуць, тым хутчэй пачнуць расці". Ён дадаў, што кошты зноў могуць знізіцца ніжэй за $45 за барэль, але да снежня 2015 года могуць вырасці да $60.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках