24 красавiка 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нявыплату падаткаў пачалі забіраць правы і не пускаць за мяжу

39
За нявыплату падаткаў пачалі забіраць правы і не пускаць за мяжу
Фота: bymedia.net

Падатковыя органы ў гэтым годзе сталі актыўна выкарыстоўваць да вінавайцаў новыя захады ўздзеяння.

Індывідуальны прадпрымальнік з Бераставіцы, які мае запазычанасці перад дзяржавай з красавіка не мае права выехаць за мяжу, не можа ездзіць за рулём. З траўня стаў невыязным прадпрымальнік з Ваўкавыску. Такія захады не будуць знятыя да поўнай выплаты абавязковых плацяжоў, паведамляе «Гродзенская праўда».

Падаткавікі не стануць чакаць некалькі месяцаў, як гэта робяць жыллёва-камунальныя службы, каб падаць на вінавайцу ў суд. Захады ўздзеяння прымяняюцца на наступны дзень пасля тэрміну, вызначанага заканадаўствам (як правіла, гэта 22 дзень кожнага месяца).

- Калі да 22 чысла месяца падаткі не выплачаныя, то з наступнага дня прыпыняюцца ўсе расходныя аперацыі на рахунках вінавайцы ў банках, - распавяла начальнік упраўлення ўліку падаткаў, справаздачнасці і эканамічнага аналізу інспекцыі МПЗ у Гарадзенскай вобласці Люцыя Альсевіч. - Затым прад'яўляюцца аплатныя патрабаванні да рахункаў самога вінавайцы і рахунках ягоных дэбітораў. Калі неплацельшчык своечасова не дасць звесткі аб сваіх дэбіторах, падатковыя органы праводзяць мерапрыемствы ў выяўленні ягонай маёмасці і дэбіторскай запазычанасці.

Вінавайца і чальцы ягонага калектыву да пагашэння запазычанасці не могуць атрымаць заробакў поўным аб'ёме. Выплаты ў заробку абмежаваныя сумай, роўнай 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму. У такой арганізацыі ніхто не зможа атрымаць і прэмію.

Акрамя таго, супрацоўнікі падатковай інспекцыі апісваюць маёмасць прадпрыемства- вінавайцы і ў першую чаргу службовы транспарт кіраўніка. Калі праз месяц пасля вопісу запазычанасці не будуць пагашаныя, дакументы перадаюцца ў суд для прыняцця пастановы аб звароце аўтамабіля ў даход дзяржавы. Такія захады прымяняюцца як у дачыненні да юрыдычных асоб, так і індывідуальных прадпрымальнікаў.

- З гэтага года распрацаваны алгарытм узаемадзеяння органаў пракуратуры Гарадзенскай вобласці і падатковых органаў у выкананні падатковага заканадаўства, - кажа Люцыя Альсевіч. - Неплацельшчыкаў - юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - штомесяц запрашаем на пасяджэння сумеснай камісіі падатковых і фінансавых органаў з удзелам прадстаўніка пракуратуры, дзе дэталёва разбіраемся ў кожным асобным выпадку нявыплаты падаткаў.

На першае жніўня ў вобласці 105 суб'ектаў гаспадарання маюць запазычанасць перад бюджэтам, з іх 27 - прадпрыемствы дзяржаўнага сектара эканомікі, з прыватных структур - 59 арганізацый і 11 індывідуальных прадпрымальнікаў, 8 фізічных асоб. Недабор склаў 53,7 мільярда рублёў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках