24 красавiка 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Паліцэвіч: «Дынама», вядома, будзе змагацца за выхад з групы

4
Сяргей Паліцэвіч: «Дынама», вядома, будзе змагацца за выхад з групы
Сяргей Паліцэвіч

Абаронца менскага «Дынама» падзяліўся меркаваннем пра спаборнікаў у групавым этапе Лігі Еўропы.

Сяргей Паліцэвіч адзначыў, што каманда будзе змагацца за выхад у плэй-оф турніру, піша offside.by.

- Адбылося лёсаванне групавога этапу Лігі Еўропы. Як табе спаборнікі: «Вільярэал», «Рапід» і «Вікторыя»?

- Калі ляцелі ў Менск, пілот абвясціў, з кім мы апынуліся ў групе. І ўжо ў самалёце пачалі абмяркоўваць. Хоць, што абмяркоўваць? Каманды добрыя, і мы разумелі, што хто б ні трапіўся, лёгка нам не будзе. Я думаю, што атрымаўся не самы горшы варыянт. Не гранды, але каманды прыстойнага ўзроўню. Той жа «Рапід» цяпер ідзе на першым месцы ў аўстрыйскім чэмпіянаце. «Вікторыя» з Пльзені лёгка разабралася з «Вайводзінай». А «Вільярэал» - гэта «Вільярэал». Ён, як гаворыцца, абмеркаванню не падлягае.

- Адразу пасля лёсавання многія пачалі пісаць і казаць, што група роўная, «Дынама» можа пазмагацца і за плэй-оф.

- «Дынама», вядома, будзе змагацца за выхад з групы. Паглядзім, як атрымаецца. Думаю, калі не атрымаецца, ніхто камень у наш агарод не кіне. Але магу паабяцаць, што мы будзем старацца і прыкладаць усе намаганні для таго, каб прайсці далей. Досвед у нас ёсць, разумеем, што нічога страшнага няма. Пасля «Зальцбурга» убачылі, што з усімі можна і трэба гуляць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках