Кіраўнік NASA заклікаў адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй
2- 29.08.2015, 13:02
- 7,019
Чарльз Болдэн незадаволены, што амерыканскія астранаўты вымушаныя лятаць на МКС на расейскіх касмічных караблях Саюз.
Пра гэта ён напісаў у артыкуле "Кангрэс, не прымушай нас "лётаць на спадарожках" з Расеяй. З любоўю. NASA" для Wired, піша "Корреспондент".
Адзначаецца, што падаўжэнне адпаведнага кантракта з Раскосмасам абыдзецца ЗША ў 490 мільёнаў даляраў.
Раней Болдэн напісаў ліст кангрэсу, у якім абвінаваціў кангрэсмэнаў у неадэкватным фінансаванні праграмы прыватных касмічных пералётаў. "Касмічныя пералёты - гэта складана, але выбар просты: альбо мы інвестуем у сябе, у наш бізнэс, нашы навыкі, нашых людзей, альбо замест гэтага шлём даляры нашых падаткаплацельшчыкаў Расеі", - піша Болдэн.
Раней Болден пацвердзіў існаванне звышсакрэтнай вайсковай базы Зона 51, адзначыўшы, што іншапланецян або лятучых талерак на ёй няма.