19 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Алега Сянцова павіншавалі ў жывым эфіры LifeNews

1

У жывым эфіры крамлёўскага прапагандысцкага канала LifeNews адбыўся непрыемны для расейцаў інцыдэнт.

Ірландскага рэжысёра Джоні О'Райлі запрасілі ў эфір расейскага тэлеканала LifeNews, вядомага прапагандысцкімі сюжэтамі пра Украіну, з нагоды ягонага фільма «Масква ніколі не спіць».

Вядучыя папрасілі расказаць рэжысёра аб сваім новым фільме, а ён пачаў са словаў падтрымкі Алега Сянцова.

«Спачатку хачу павіншаваць усіх з Днём кіно. І хачу павіншаваць аднаго чалавека, які цяпер сядзіць у турме праз палітычныя прычыны - Алега Сянцова. Гэта важна, каб мы яго не забывалі, асабліва ў гэты дзень», - паведаміў ірландзец.

Раней паведамлялася, што расейскі суд прыгаварыў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, а Аляксандр Кольчанка атрымаў 10 гадоў строгага рэжыму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках