29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі журналіст заклікаў дыскваліфікаваць нацыянальную каманду Расеі ў хакеі

5
Амерыканскі журналіст заклікаў дыскваліфікаваць нацыянальную каманду Расеі ў хакеі

Аглядальнік тэлеканала ESPN Скот Бернсайд заклікаў дыскваліфікаваць гульцоў каманды Расеі ў хакеі, якія датэрмінова пакінулі цырымонію ўзнагароджання на ЧС.

Журналіст мяркуе, што калі кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (ІІХФ) «хацела нешта данесці» да расейцаў, дык трэба было адхіліць на некалькі гульняў кожнага з тых, хто сышоў з пляцоўкі перад выкананнем канадскага гімна. Аўтар таксама адзначыў, што на лёдзе працягвалі заставацца гульцы з Нацыянальнай хакейнай лігі - Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Дзмітрый Кулікоў ды іншыя, піша Lenta.ru.

24 жніўня ІІХФ пакарала Федэрацыю хакея Расеі (ФХР) за гэты інцыдэнт, аштрафаваўшы арганізацыю на 80 тысяч швайцарскіх франкаў (74,3 тысячы еўра). Міністр спорту Расеі Віталь Мутко ўважыў санкцыі за нармальныя і заявіў, што не бачыць патрэбы іх абскарджваць.

Гульцы расейскай каманды датэрмінова пакінулі лёд пасля фіналу ЧС-2015 у Празе, не дачакаўшыся выканання гімна Канады, якая стала чэмпіёнам свету. У фінале канадцы нанеслі расейцам паразу з лікам 1:6. Капітан каманды Расеі Ілля Кавальчук патлумачыў, што спартоўцы датэрмінова сышлі з пляцоўкі праз непаразуменні: у той момант хтосьці адкрыў брамку, якая вядзе ў зону размовы з журналістамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках