28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Асобнага статусу для Данбасу не будзе

3
Пятро Парашэнка: Асобнага статусу для Данбасу не будзе
Пятро Парашэнка
ФОТА: BLOOMBERG

Праектам змен у Канстытуцыю Украіны ў частцы дэцэнтралізацыі не прадугледжана асобнага статусу Данбасу.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі тэрытарыяльных грамад сёння ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Няма там ніякага статусу, як бы вы там ні шукалі», - сказаў ён.

Як адзначыў прэзідэнт Украіны, ёсць дзейны артыкул 92 артыкула Канстытуцыі, пункт 16 якой прадугледжвае магчымасць «спецыяльнага статусу» для асобных гарадоў.

«Змены ў Канстытуцыю гэты артыкул вымаюць», - падкрэсліў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што ніхто больш, чым Расея, не крытыкуе праект змен у Канстытуцыю, і падкрэсліў, што як кіраўнік дзяржавы не дазволіць пісаць Канстытуцыю звонку. Акрамя таго, ён заявіў, што сусветная праўкраінская кааліцыя падтрымлівае Украіну ў Менскіх дамоўленасцях і цвёрда вітае канстытуцыйную рэформу ў частцы дэцэнтралізацыі.

Законапраект аб унясенні змен у Канстытуцыю Украіны што да дэцэнтралізацыі ўлады (рэестр. № 2217а) будзе разглядацца на пленарным пасяджэнні Вярхоўнай Рады 31 жніўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках