25 красавiка 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны ЗША: Расея нясе пагрозу, параўнальную з ісламістамі

1
Міністр абароны ЗША: Расея нясе пагрозу, параўнальную з ісламістамі
Эштан Картэр

Эштан Картэр паабяцаў зрабіць захады для «стрымлівання» Расеі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Як перадае «Голас Амэрыкі», пра гэта міністр абароны ЗША заявіў, выступаючы на базе марской пяхоты Кэмп-Пэндлтан у Каліфорніі. Эштан Картэр назваў дзве самыя вялікія пагрозы бяспецы ЗША. Са слоў кіраўніка Пентагона, імі з'яўляюцца больш агрэсіўная расстаноўка расейскіх сіл і сродкаў бяспекі і з'яўленне «Ісламскай дзяржавы».

Пры гэтым міністр абароны не назваў канкрэтных планаў супрацьдзеяння гэтым пагрозам.

Картэр назваў «прыкрым» развіццё падзей у Расеі, але адзначыў, што адміністрацыя ЗША павінна рэагаваць на дзеянні расейскага ўрада ў часы кіравання Пуціна, якія, на ягоную думку, «вядуць Расею ў няправільным кірунку для яе ўласнага народа».

«Але, мяркуючы з усяго, гэта менавіта той кірунак, у якім ён хоча іх весці, - да чарговай канфрантацыі, - адзначыў міністр. - Нам проста давядзецца стрымаць гэта. Як у інтарэсах нашай уласнай бяспекі, так і таму, што мы маем важных хаўруснікаў і сяброў у гэтым рэгіёне свету і важныя дамоўныя абавязкі ў рамках NATO».

Кажучы аб «ісламскай дзяржаве», ваеўнікі якой захопліваюць новыя тэрыторыі, Картэр заявіў, што ЗША «павінны перамагчы і перамогуць» гэтую групоўку.

Са слоў Картэра, тых выклікаў, якія нясуць «Ісламская дзяржава» і Расея, яшчэ 18 месяцаў таму не існавала.

«За апошні год яны набылі пагрозлівыя памеры, - адзначыў ён. - Нам трэба супрацьстаяць ім абедзвюм».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках