28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША: Расеяй кіруе гангстар

13
Кандыдат у прэзідэнты ЗША: Расеяй кіруе гангстар
Марк Рубіё

На думку Марка Рубіё, палітычныя апаненты Уладзіміра Пуціна маюць усе падставы баяцца за сваё жыццё.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, сэнатар Марка Рубіё назваў кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна гангстарам, піша ЛІГАБізнесІнформ са спасылкай на CNN.

"Расеяй кіруе гангстар. Ён (Пуцін - рэд.) прадстаўнік арганізаванай злачыннай групоўкі, якая кантралюе ўрад і велізарную тэрыторыю. І калі вы - палітычны апанент Уладзіміра Пуціна, то можаце ў адзін цудоўны дзень неспадзявана сербануць вады з плутоніем або злавіць кулю на вуліцы", - сказаў Рубіё.

Ён таксама мяркуе, што Расея з'яўляецца адной з найбуйнейшых пагроз для ЗША.

Лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына Рубіё назваў лунацікам.

Нагадаем, міністр абароны ЗША Эштан Картэр паабяцаў зрабіць захады для стрымлівання РФ і Пуціна асабіста. Апошні вядзе Расею ў няправільным кірунку і пагражае свету, падкрэсліў Картэр.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падчас перамоў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам асудзіў баевікоў Данбаса за намеры пашырыць акупаваныя тэрыторыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках