19 красавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына заарыштавала падазраваных у забойстве больш як 70 мігрантаў

Вугоршчына заарыштавала падазраваных у забойстве больш як 70 мігрантаў

Сярод арыштаваных - трое грамадзян Балгарыі і адзін афганец.

Вугорскія ўлады на месяц арыштавалі чацвярых падазраваных у транспартаванні загінулых мігрантаў, чые целы былі знойдзены ў фургоне на адной з аўстрыйскіх трас. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на вугорскую пракуратуру, піша РБК.

Сярод арыштаваных - трое грамадзян Балгарыі і адзін афганец. Паводле звестак агенцтва, ім выстаўленыя абвінавачванні ў гандлі людзьмі з выкарыстаннем катаванняў.

Суд праходзіў у горадзе Кечкемэт - паводле версіі следства, цяжкавік, у якім у чацвер былі знойдзеныя целы 71 мігранта, выехаў менавіта з гэтага паселішча.

Целы уцекачоў былі знойдзеныя ў фургоне, прыпаркаваным на трасе на ўсходзе Аўстрыі. Паводле папярэдніх звестак загінулыя задыхнуліся. Аўстрыйская паліцыя спадзяецца ідэнтыфікаваць уцекачоў праз знойдзеныя пры іх мабільныя тэлефоны. Сярод асабістых рэчаў загінулых быў знойдзены адзін сірыйскі праязны дакумент.

У чэрвені сёлета вугорскі парламент ухваліў закон, які забяспечвае прававыя падставы для будаўніцтва муру ўздоўж сербскай мяжы. Такім чынам Вугоршчына спадзяецца спыніць плынь нелегальных мігрантаў, што рухаюцца з Сербіі.

Большасць мігрантаў, якія шукаюць прытулак у Еўропе, прыязджаюць з Афрыкі, Азіі і з краін Блізкага Усходу. Шмат хто з іх бяжыць ад вайны ў Сірыі. Адзін з маршрутаў пралягае праз Македонію, на тэрыторыю якой за апошнія два месяцы пранікла 44 тысячы чалавек. Праз Македонію мігранты трапляюць у Сербію, а адтуль у Вугоршчыну, якая з'яўляецца сябрам Еўразвязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках