19 красавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь нарошчвае сілы на мяжы з Украінай

17
Беларусь нарошчвае сілы на мяжы з Украінай

Умацаванню мяжы з Украінай апошнім часам надаецца павышаная ўвага.

Пра гэта, заявіў выконваючы абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у эфіры беларускага тэлеканала АНТ.

Зроблена вялікая праца ўладкавання гэтай мяжы. Гэта і дэмаркацыя, і нарошчванне нашых сіл на гэтым напрамку, і штодзённае абсталяванне участкаў дзяржаўнай мяжы, - сказаў ён. - Мы прымалі пад увагу тыя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, - распаўсюджванне зброі, боепрыпасаў, у тым ліку ў тых абласцях і раёнах, якія мяжуюць з нашай краінай. Вядома, у гэтай сітуацыі мы павінны надаваць павышаную ўвагу бяспекі нашых паўднёвых рубяжоў, мяжы на паўднёвым напрамку".

Выконваючы абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі нагадаў, што працягласць дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны складае 1084 кіламетры.

Нагадаем, Беларусь неаднаразова праводзіла вайсковыя вучэнні ля межаў Украіны. У некаторых з іх бралі ўдзел і расейскія вайскоўцы. Час правядзення вучэнняў часта супадаў з аналагічнымі мерапрыемствамі, якія Масква праводзіла ля ўсходніх межаў Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках