25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Бундэстагу Нямеччыны сабраліся ў акупаваны Крым

4
Дэпутаты Бундэстагу Нямеччыны сабраліся ў акупаваны Крым

Некалькі нямецкіх дэпутатаў на фоне паездкі сваіх французскіх калегаў у Крым таксама разглядаюць магчымасць наведаць паўвостраў.

Пра гэта заявіў "Известиям" дэпутат ад нямецкай партыі Левыя Аляксандр Ной.

"Я ўважаю, што паездка французскіх парламентарыяў у Крым дабрая справа. Як выбраныя народам, яны павінны былі паказаць і расказаць афіцыйным уладам Францыі, палітыкам, а таксама супольнасці аб тым, што там адбываецца на самай справе. Гэта правільная і паказальная пастанова. Левая партыя Нямеччыны мае адрозненні ў поглядах на палітыку з іншымі партыямі ў бундэстагу, таму магчымасць наведвання Крыма для нас больш прымальная", - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што ўслед за французскімі калегамі Крым збіраюцца наведаць група дэпутатаў італьянскага парламента ад партыі Пяць зорак, сенатар ад італьянскай партыі Ліга Поўначы і шэраг іншых еўрапейскіх палітыкаў.

Нагадаем, раней у Крыме пабывала дэлегацыя з дзесяці французскіх дэпутатаў. Яны наведалі Сімферопаль, Ялту і Севастопаль, дзе правялі шэраг сустрэч з мясцовым кіраўніцтвам. Дэпутатам Францыі, што наведалі Крым СБУ забараніла ўезд ва Украіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках