19 красавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роналду падарыў свайму агенту востраў

1
Роналду падарыў свайму агенту востраў
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛДУ

Футбаліст Крыштыяну Раналду падарыў востраў на вяселле свайму агенту Жоржэ Мендэшу.

Пра падарунак нападніка мадрыдскага «Рэала» і зборнай Партугаліі паведамляе Move Noticias.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання, востраў размешчаны ў Грэцыі, іншых падрабязнасцяў не паведамляецца. Раней больш за дзесятак астравоў у гэтай краіне былі выстаўленыя на продаж, іх кошт вагаецца ад 3 да 50 мільёнаў еўраў, піша Lenta.ru.

Цырымонія шлюбу Мендэша з Сандрай Барбос адбылася ў горадзе Порту ў нядзелю, 2 жніўня. На вяселлі прысутнічалі прэзідэнт «Рэала» Фларэнтына Перэс, а таксама футбалісты «каралеўскага клуба» Пепе і Хамэс Радрыгес. Шаферам жаніха быў Раналду.

Мендэш - адзін з самых багатых людзей Партугаліі. На трансферах сваіх кліентаў, сярод якіх Раналду, Радрыгес, Радамель Фалькао, Анхель Ды Марыя і Цьягі Сілва, агент зарабіў блізу 100 мільёнаў еўраў.

Сёлета ў ліпені Мендэш заняў другое месца ў спісе самых уплывовых людзей сусветнага футбола, які склаў тэлеканал ESPN. Першынство партугалец саступіў прэзідэнту Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый Мішэлю Плаціні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках