29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў арыштаваны за салідарнасць з палітвязнем Рубцовым

2
Леанід Кулакоў арыштаваны за салідарнасць з палітвязнем Рубцовым
Леонид Кулаков

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў з 29 ліпеня адбывае адміністрацыйны арышт за салідарнасць з палітвязнем Юрыем Рубцовым.

Пра гэта стала вядома «Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру».

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў былі затрыманыя ў Менску 19 чэрвеня ў 21 гадзіну на Лагойскім тракце каля крамы «Гіпа» за расцяжку «Свабоду Рубцову» (Рубцоў прызнаны «Amnesty International» вязнем сумлення). Затрыманыя правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна, а 22-га чэрвеня ў Менскім раённым судзе Вінярскага прысудзілі да арышту на 10 сутак (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), Мацкойця - да 5 (ч. 1 арт. 23.34 КаАП) за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства».

Разгляд адміністрацыйнай справы над Кулаковым, які не ўдзельнічаў у самым вывешванні расцяжкі, адклалі да 23-га чэрвеня пасля хадайніцтва адваката выклікаць у суд чатырох сведак. Нягледзячы на тое, што сведкі-міліцыянты самі прызналі ў судзе, што ён у руках не трымаў і не вывешваў расцяжкі, а толькі фатаграфаваў яе, за што і быў затрыманы, Кулакова прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікету і пакаралі арыштам на 10 сутак. Падчас затрымання работнікі міліцыі забралі ў Кулакова фотаапарат, на карце памяці якога былі выяўленыя фотаздымкі згаданага плаката.

Аднак Кулакоў абскардзіў пастанову суда, паказаўшы, што «ягоныя дзеянні ў фатаграфаванні расцяжкі, размешчанай на пуцеправодзе аўтадарогі, не ўтрымліваюць прыкмет пікетавання, і не з'яўляюцца правапарушэннем з адміністрацыйнаю адказнасцю паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП». Скарга была разгледжана 17 ліпеня суддзёй Менскага абласнога суда Аляхновічам М. В., які пастанавіў, што «адміністрацыйнае спагнанне на Кулакова Л.М. накладзенае з улікам характару ўчыненага правапарушэння, звестак пра асобу і з'яўляецца справядлівым». Довады Кулакова прызнаныя неправамернымі. З улікам гэтага суддзя наважыў пастанову суддзі суда Менскага раёна ад 23 чэрвеня 2015 года ў дачыненні да Кулакова пакінуць без змены, а скаргу апошняга - без задавальнення.

Як паведаміў праваабаронцам каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, з 29 ліпеня Кулакоў знаходзіцца ў ІЧУ Менскага раёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках