18 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Вяселле Пяскова і Наўкі абышлося ў 600 тысяч даляраў

4
Альфрэд Кох: Вяселле Пяскова і Наўкі абышлося ў 600 тысяч даляраў
АЛЬФРЭД КОХ
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Адкуль у прэс-сакратара прэзідэнта РФ такія грошы?

«Чаго вы прычапіліся да гадзінніка Пяскова? Вы пацікаўцеся, колькі каштавала ягонае вяселле! - піша ў сваім «Фэйсбуку» былы віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох, які цяпер жыве ў Нямеччыне. - Тры гады таму я з сям'ёй жыў у гатэлі «Радзіма». І вось, што я вам сажу: гэта адзін з самых дарагіх гатэляў у маім жыцці.

У «Радзіме» кожны абед (без спіртнога) каштаваў мне мінімум 50-70 даляраў на чалавека. Нумар каштаваў 1000 даляраў у дзень. Я ўжо не памятаю колькі каштаваў джым і паслугі спа, але таксама ўзровень зразумелы.

І гэта быў канец траўня - пачатак чэрвеня. Г.зн. высокі сезон яшчэ не пачаўся, вада была халодная і я даслоўна толькі адзін раз акунуўся ў моры. І, зразумела, што кошты былі ніжэйшыя, чым у канцы ліпеня - пачатку жніўня.

Я адмыслова ўчора зайшоў на сайт гатэля і пастараўся зарэзерваваць нумар. Самыя блізкія даты - 20 верасня. Бліжэй - свабодных нумароў няма. Кошт самага таннага нумары - 700 даляраў у дзень.

Гэты гатэль належыць Алегу Дзерыпаску. Дык вось. Я магу з упэўненасцю сказаць, што арэнда гэтага гатэля цалкам у высокі сезон нават на два дні каштуе мінімум пару сотняў тысяч даляраў.

Калі Пяскоў іх не плаціў, а яму гэтую паслугу падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў - то адкуль грошы? Далей. Вядома, што кэйтэрынг на вяселлі быў з рэстарацыі «Ле Марэ». Гэта значыць ежу прывезлі з Масквы. Хто быў у гэтай рэстарацыі, той ведае, што гэта вельмі дарагая рэстарацыя.

Сярэдні квіток там (без выпіўкі) таксама блізу 50 даляраў на чалавека. Нават калі выказаць здагадку, што на вяселлі наогул не бухалі, то сам абед (без уліку дастаўкі ежы самалётам!) каштаваў мінімум яшчэ сотню тысяч даляраў.

Калі Пяскоў за гэты абед не плаціў, а яму гэты абед падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў - адкуль грошы? І, нарэшце, артысты. Іх было не менш за дзесятак. Сярэдні ганарар такога артыста за выступ на карпаратыве - ад 20 да 50 тысяч даляраў. Возьмем сярэдні кошт - 30 тысяч даляраў. Разам атрымліваем мінімум 300 тысяч. Калі Пяскоў артыстам не плаціў, а іх выступ яму падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў - адкуль грошы?

Разам, мы маем мінімум 600 тысяч даляраў, якія былі выдаткаваныя на гэтае вяселле. А ў рэальнасці, я думаю, не менш за мільён. Такім чынам: гэта хабар ці не? І калі не, то адкуль у Пяскова грошы?»

Нагадаем, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў і былая фігурыстка Таццяна Наўка пажаніліся пасля доўгіх гадоў блізкіх стасункаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках