24 красавiка 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ зняў санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў

11
ЕЗ зняў санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў

Рада Еўрапейскага звязу наважыла выключыць 24 беларускіх чыноўнікаў са спісу асоб, якія падпадаюць пад санкцыі.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі афіцыйнага часопіса Еўразвязу, піша gazeta.ua.

«Рада мяркуе, што 24 чалавекі павінны быць выдаленыя са спісу асоб і арганізацый, якія падпадаюць пад абмежавальныя меры», - паведамляецца ў публікацыі.

Са спісу выключаныя, Наталля Пяткевіч (былая памочніца Лукашэнкі), Леанід Мальцаў (старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта), Генадзь Нявыглас (былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі), Анатоль Рубінаў (былы старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу»), Яўген Полудзень (былы намеснік міністра ўнутраных спраў), Уладзімір Палуян (міністр падаткаў і збораў), Аляксей Васільеў (першы намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці), Юрый Пракопаў (былы вядоўцы тэлеканала «Беларусь 1»), Сяргей Абламейка (рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта), Тамара Алпеева (рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута), Генадзь Падгайскі (дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа), Міхаіл Батура (рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Таксама з санкцыйных спісу ЕЗ выключаныя суддзі Андрэй Бараноўскі, Алена Ананіч, Вольга Гусакова, Мікалай Балаўнёў, Алена Чарняк, Жанна Дубініна, Наталля Кузняцова, Алена Лапцева, Наталля Меркуль, Лідзія Цяліца, Натальля Варэнік, Валянціна Зянькевіч.

Раней паведамлялася, што Рада Еўразвязу сваёй пастановай падоўжыла тэрмін дзеяння санкцый супраць уладаў Беларусі да 31 кастрычніка 2015. Гэта пастанова Рады ЕЗ матываваная тым, «што не ўсе палітычныя зняволеныя былі вызваленыя і рэабілітаваныя, а таксама тым, што захаванне правоў чалавека, прынцыпаў прававой дзяржавы і дэмакратычнага грамадства не палепшыўся ў Беларусі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках