29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Францкевіч: Адказам на дзеянні ўладаў можа быць толькі актыўны пратэст

1
Аляксандр Францкевіч: Адказам на дзеянні ўладаў можа быць толькі актыўны пратэст
Аляксандр Францкевіч
ФОТА: БЕЛАПАН

Беларусы павінны адказваць на рэпрэсіі пратэстам.

Аднаго асвятлення ў СМІ гвалтоўных дзеянняў міліцыі мала. Неабходны актыўны пратэст, дзе толькі магчыма. Такое меркаванне для сайта charter97.org, каментуючы брутальны разгон міліцыяй рок-канцэрту ў Зялёным каля Менска, выказаў былы палітвязень, актывіст руху анархістаў Беларусі Аляксандр Францкевіч.

1 жніўня міліцыя сарвала панк-рок-канцэрт, які праходзіў у лесе каля станцыі Зялёнае, недалёка ад Менска. Блізу 50 гледачоў былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Менскага райвыканкама. Са слоў відавочцаў, многіх затрыманых жорстка збівалі ў аўтазаках.

«Думаю, што ўлады паставілі сабе мэту падпарадкаваць і задушыць усякую актыўную моладзь у Беларусі перад выбарамі. Як вядома, першапачаткова менавіта з панк-сцэны з'явіўся анархічны рух у Беларусі, таму да гэтага часу міліцыя і КДБ разглядаюць панк-мерапрыемствы як патэнцыйных «экстрэмістаў», і ў сваіх метадах у барацьбе з іншадумствам яны могуць зайсці далёка.

Той факт, што хлопцаў адпусцілі, кажа пра не гатоўнасць уладаў перад «выбарамі» пакуль ісці да канца ў сваіх памкненнях. Але мне здаецца, калі мы будзем далей цярпець такія праявы гвалту і не адказваць пратэстамі і супрацівам - то сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Аднаго асвятлення сітуацыі не дастаткова - неабходныя рэальныя дзеянні: на вуліцы, на працы - усюды, дзе мы толькі можам выклікаць пратэстныя настроі», - адзначыў Аляксандр Францкевіч.

Нагадаем, што большасць затрыманых была адпушчаная пасля складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях альбо без складання пратаколаў. На выходных у міліцыі заставаліся пяць чалавек, якія абвінавачваліся паводле трох артыкулаў КаАП: удзел у не санкцыянаваным мерапрыемстве, знаходжанне ў нецвярозым выглядзе і супраціў праваахоўным органам. На сёння, на шчасце, усе яны выйшлі на волю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках