23 красавiка 2024, aўторак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага трэнера «Цюрыха» звольнілі пасля паразы ад «Дынама»

1
Галоўнага трэнера «Цюрыха» звольнілі пасля паразы ад «Дынама»
Урс Майер

Галоўны трэнер «Цюрыха» Урс Майер вызвалены ад займанай пасады.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба, піша «Прессбол».

Прычына спынення супрацоўніцтва - няўдачы каманды ва ўнутраным першынстве і на еўраарэне.

З пераемнікам швэйцарцы пакуль не вызначыліся. У гэты момант камандай кіруюць памочнікі Майера Масіма Рыца і Алекс Керн.

Пад кіраўніцтвам трэнера, які прыняў «Цюрых» у лістападзе 2012 года, клуб перамог у Кубку Швэйцарыі-2014. У першым матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы падапечныя Майера саступілі менскім дынамаўцам (0:1). Матч у адказ адбудзецца 6 жніўня ў Берасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках