20 красавiка 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Подпісы за Лукашэнку збіраюць у цішотках з Пуціным і «зялёнымі чалавечкамі»

16

Члены БРСМ у Гародні збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў цішотках з выявай Уладзіміра Пуціна.

Маладзёны заяўляюць, што ўважаюць прэзідэнта суседняй дзяржавы за чалавека, які супрацьстаіць «амерыканскай агрэсіі» і з'яўляецца гарантам бяспекі ў рэгіёне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пасля падзей ва Украіне і адкрытай падтрымкі Расеяй тэрарыстычных арганізацый сепаратыстаў з Данбаса, многія гарадзенцы негатыўна ўспрымаюць такія дзеянні прадстаўнікоў праўладнай моладзевай арганізацыі. «Тут няма нічога беларускага, я не хачу, каб быў Лукашэнка - ён антыбеларускі прэзідэнт. А я хачу, каб тут была Беларусь! Сапраўдная Беларусь з беларускай мовай, беларускай культурай. Дзе беларуская школа, беларускія класы, шыльды на беларускай мове? Толькі ў тралейбусе пачуеш родную мову. Больш нічога няма», - кажуць гарадзенцы.

Актывізацыя прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі выклікае вялікую занепакоенасць у жыхароў абласнога цэнтра. Людзі не выключаюць правакацыйных дзеянняў з іх боку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках