29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сайце менскага парка дыназаўраў Беларусь далучылі да Мардору

6

Кур'ёзную мапу выявілі наведвальнікі сайта парка ыназаўраў, які нядаўна адкрыўся ў Менску.

На ёй - краіны Еўропы, аднак іх назвы ўзятыя з вядомай трылогіі «Уладар кольцаў».

Скандынавія пазначаная як Рахан, Нямеччына - як Гондар, а амаль уся ўсходняя частка Еўропы - як Мардор. Яго часткай стала і Беларусь. Паводле сюжэту «Уладара пярсцёнкаў», Мардор - краіна, дзе гуртуюцца сілы зла і жывуць лютыя оркі.

Якое дачыненне мапа мае да менскага парку дыназаўраў? З такім пытаннем «Наша Ніва» звярнулася ў адміністрацыю парку.

«Гэта недапрацоўка. Чакаем калі праграмісты прыбяруць», - растлумачылі там.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках